Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галантны, ✂.

Ветлівы, далікатны, ласкавы.

  • Г. малады чалавек.

|| наз. галантнасць, ✂.

галаруч, прысл. (разм.).

Без рукавіц, з голымі рукамі.

галас, ✂, м. (разм.).

Бязладны шматгалосы крык, бязладная размова.

галасаваць, ✂; незак.

  1. за каго-што. Падаваць голас (у 5 знач.).

    • Г. за дэлегата.
  2. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання.

    • Г. праект пастановы сходу.
  3. Спыняць машыну ўзняццем рукі (разм.).

    • Г. на шашы.

|| зак. прагаласаваць, ✂.

|| наз. галасаванне, ✂.

  • Тайнае г.

галасісты, ✂.

Які валодае моцным і гучным голасам.

  • Галасістыя хлопцы.
  • Г. баян (звонкі, гучны).

|| наз. галасістасць, ✂.

галасіць, ✂; незак.

  1. Голасна і нараспеў плакаць, прыгаворваючы (напр. у час пахавальнага абраду).

    • Г. па нябожчыку.
  2. Ствараць гукі, падобныя на галашэнне.

    • Галасіла завіруха.

|| наз. галашэнне, ✂.

галаслоўны, ✂.

Не пацверджаны фактамі, доказамі.

  • Галаслоўныя сцвярджэнні.

|| наз. галаслоўнасць, ✂.

галаўня​1, ✂, ж. (разм.).

Вялікая галавешка.

галаўня​2, ✂, ж.

Хвароба хлебных злакаў.

|| прым. галаўнёвы, ✂.

галгофа, ✂, ж. (кніжн.).

Месца пакут, нягод (паводле назвы ўзгорка паблізу Іерусаліма, дзе, згодна з хрысціянскім веравучэннем, быў распяты Ісус Хрыстос).

  • Узысці на Галгофу (прыняць пакуты).