Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

буеры́ст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца буерным спортам.

|| ж. буерыстка, ✂.

бужа́ніна, ✂, ж.

Свініна, запечаная або абсмажаная асобым спосабам з перцам і іншымі прыправамі.

|| прым. бужанінны, ✂.

буза́​1, ✂, ж. (разм.).

Скандал, шум.

  • Узняць бузу.

буза́​2, ✂, ж.

  1. Рэшткі вадкасці разам з асадкам; падонкі.

    • На дне бочкі засталася адна б.
  2. Адходы ад ільнянога семя.

  3. Пітво з проса, грэчкі, ячменю, распаўсюджанае ў Крыме і на Каўказе.

  4. Адклады на дне вадаёмаў.

    • Дзеці плюхаюцца ў бузе.

|| прым. бузяны, ✂.

бузава́ць, ✂; незак. (разм.).

Псаваць, трапаць, не берагчы што-н.

  • Б. адзенне.

бузацёр, ✂, м. (разм.).

Задзіра, скандаліст.

|| ж. бузацёрка, ✂.

|| прым. бузацёрскі, ✂.

бузіна́, ✂, ж.

Дрэвавая ці кустовая расліна сямейства бружмелевых з чырвонымі або чорнымі ягадамі.

|| прым. бузінавы, ✂.

бузі́ннік, ✂, м., зб.

Зараснік бузіны.

бузі́ць, ✂; незак. (разм.).

Шумець, скандаліць.

  • Ціха! Хопіць б.

буй​1, ✂, м.

Высокае, адкрытае з усіх бакоў для ветру месца.

  • Хата стаяла на буі.