Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

авітаміно́з, , м. (спец.).

Захворванне, якое развіваецца пры недахопе вітамінаў у ежы.

|| прым. авітамінозны, .

авія...

Першая частка складаных слоў, якая мае знач. авіяцыйны, напр. авіязавод, авіятранспарт, авіябаза, авіядэсант, авіямеханік, авіяшкола.

авіяканстру́ктар, , м.

Канструктар лятальных апаратаў і рухавікоў да іх.

|| прым. авіяканструктарскі, .

авіямадэлі́зм, , м.

Канструяванне, пабудова і запуск мадэлей самалётаў, планёраў і іншых лятальных апаратаў.

|| прым. авіямадэльны, .

  • А. гурток.

авіямадэлі́ст, , м.

Той, хто займаецца авіямадэлізмам.

|| ж. авіямадэлістка, .

|| прым. авіямадэлісцкі, .

авіямадэ́ль, , м.

Мадэль лятальнага апарата.

|| прым. авіямадэльны, .

авіяно́сец, , м.

Ваенны карабель, які служыць плывучай базай для баявых самалётаў.

авіяно́сны, .

Які мае адносіны да авіяцыі, што базіруецца на авіяносцах.

  • Авіяноснае злучэнне.

авіяпо́шта, , ж.

Перавозка пошты паветраным транспартам; паветраная пошта.

авія́тар, , м.

Той, хто займаецца авіяцыяй, лёткай справай; лётчык.

|| прым. авіятарскі, .