Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гарэзаваць, ✂; незак.

Сваволіць, дурэць.

гарэзлівы, ✂.

Свавольны, непаседлівы.

  • Г. хлапчук.

|| наз. гарэзлівасць, ✂.

гарэзнік, ✂, м.

Тое, што і гарэза.

|| ж. гарэзніца, ✂.

гарэзнічаць, ✂; незак.

Тое, што і гарэзаваць.

гарэлка​1, ✂, ж.

Прыстасаванне для спальвання гаручай вадкасці, газу (у асвятляльных і ацяпляльных прыборах).

  • Пліта на чатыры гарэлкі.

|| прым. гарэлачны, ✂.

гарэлка​2, ✂, ж.

Моцны алкагольны напітак.

○

  • Царская гарэлка — сумесь азотнай кіслаты з салянай.

|| памянш. гарэлачка, ✂.

|| прым. гарэлачны, ✂.

гарэлкі, ✂.

Народная гульня, удзельнікі якой стаяць парамі, а той з удзельнікаў, хто «гарыць», стаіць наперадзе і па сігналу ловіць аднаго з першай пары, якая разбягаецца у розныя бакі.

гарэлы, ✂.

Абпалены, папсаваны агнём, але не да канца спалены.

  • Г. блін.
  • Запахла гарэлым (наз.).

гарэльеф, ✂, м. (спец.).

Скульптурны твор, у якім фігура выступае над плоскасцю больш чым на палавіну свайго аб’ёму.

|| прым. гарэльефны, ✂.

гарэм, ✂, м.

  1. Жаночая палавіна дома ў мусульман.

  2. зб. Жонкі і наложніцы мусульманіна.

|| прым. гарэмны, ✂.