Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узнагародзіць, ✂; зак.

  1. Даць ва ўзнагароду што-н.

    • У. ордэнам.
    • У. артыстаў воплескамі (перан.).
  2. перан. Надзяліць, абдарыць чым-н. (кніжн.).

    • Прырода ўзнагародзіла яго талентам.

|| незак. узнагароджваць, ✂.

|| наз. узнагароджванне, ✂.

|| наз. узнагароджанне, ✂.

  • Прадставіць да ўзнагароджання.

|| прым. узнагародны, ✂.

  • Узнагародная грамата.
  • Атрымаць узнагародныя (наз.).

узнаўленне, ✂, н.

  1. гл. узнавіць.

  2. У эканоміцы: пастаяннае паўтарэнне, бесперапыннае аднаўленне працэсу вытворчасці.

    • Расшыранае ў.

|| прым. узнаўленчы, ✂.

узнаўляльнік, ✂, м.

  1. Той, хто што-н. узнаўляе.

  2. Рэчыва, з дапамогай якога адбываецца рэакцыя ўзнаўлення (саставу, колеру і пад.).

    • У. для валасоў (сродак для ўзнаўлення ранейшага колеру).

узначаліць, ✂; зак.

Стаць на чале чаго-н., узяць на сябе кіраўніцтва чым-н.

  • У. дэлегацыю.
  • У. камісію.

|| незак. узначальваць, ✂.

узнесці, ✂; зак.

  1. Падняўшы, занесці наверх.

    • У. вёдры з вадою на ганак.
  2. перан. Узняць угору, ускінуць.

    • У. смык рукой.
    • У. вочы.
  3. Збудаваць.

    • У. палац.
  4. перан. Узвялічыць, узвысіць.

    • Лёс узнёс гэтага чалавека.

|| незак. узносіць, ✂.

|| наз. узнясенне, ✂.

узнесціся, ✂; зак.

  1. Падняцца ўверх, узляцець.

  2. перан. Стаць ганарыстым, фанабэрыстым, пагардлівым (разм.).

|| незак. узносіцца, ✂.

|| наз. узнясенне, ✂.

узнёслы, ✂.

  1. Прыўзняты, урачысты.

    • У. настрой.
    • Узнёслая прамова.
  2. Поўны вялікага значэння, глыбокага зместу, высакародных пачуццяў.

    • Узнёслыя мары.

|| наз. узнёсласць, ✂.

узнікнуць, ✂; зак.

Пачацца, стварыцца, зарадзіцца.

  • Узнікла недавер’е.

|| незак. узнікаць, ✂.

|| наз. узнікненне, ✂.

узнос, ✂, м.

  1. гл. узнесці.

  2. Унесеныя за што-н. грошы.

    • Прафсаюзныя ўзносы.

узняты, ✂.

  1. Радасна-ўсхваляваны, бадзёры.

    • У. настрой.
  2. Узвышаны, урачысты (пра мову, стыль).

|| наз. узнятасць, ✂.