Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пракіпяціць, ✂; зак.

Даць добра пракіпець.

  • П. булён.

пракіслы, ✂.

Сапсаваны ў выніку браджэння або ўласцівы чаму-н. сапсаванаму.

  • Пракіслае піва.

пракладка, ✂, ж.

  1. гл. пракласці і пралажыць.

  2. мн. -дак. Прадмет, пракладзены паміж чым-н.

    • Кардонная п.

|| прым. пракладачны, ✂.

пракладны, ✂.

Які з’яўляецца пракладкай, укладзены паміж чым-н.

  • Пракладная вата.

пракламаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Урачыста аб’явіць (аб’яўляць), абвясціць (абвяшчаць).

|| наз. пракламаванне, ✂.

пракласці, ✂; зак.

  1. Правесці, зрабіць (дарогу, шлях і пад.).

    • П. шашу.
    • П. газаправод.
    • П. сабе дарогу (таксама перан. дабіцца добрага становішча ў жыцці).
    • П. шлях, дарогу каму-, чаму-н. (таксама перан. пасадзейнічаць каму-, чаму-н. у чым-н., стварыць умовы для развіцця чаго-н.).
    • П. курс караблю (вычарціць на карце).
  2. Укласці што-н. паміж чым-н.

    • П. стружкі паміж талеркамі (або талеркі стружкамі) пры ўпакоўцы.

|| незак. пракладаць, ✂ і пракладваць, ✂.

|| наз. пракладанне, ✂, пракладванне, ✂ і пракладка, ✂.

праклеіць, ✂; зак.

  1. Прамазаць слоем клею.

  2. Правесці які-н. час клеючы.

|| незак. праклейваць, ✂.

|| наз. праклейка, ✂ і праклейванне, ✂.

праклён, ✂, м.

  1. Крайняе і беспаваротнае асуджэнне са злавесным прадраканнем, пажаданнем (высок.).

    • П. вайне.
  2. Гнеўнае, лаянкавае слова.

    • Наўздагон сыпаліся праклёны.
  3. Ужыв. як выклічнік для выказвання гневу, крайняга раздражнення (разм.).

праклінаць, ✂; незак.

  1. гл. праклясці.

  2. Лаяць, асуджаць (разм.).

    • Праклінаю сябе за непаваротлівасць.

праклясці, ✂; зак.

  1. Падвергнуць праклёну (высок.).

    • П. здрадніка.
  2. Моцна вылаяць, выказваючы гнеў, злосць, абурэнне.

    • П. ўсё на свеце.

|| незак. праклінаць, ✂.