Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гартэнзія, ✂, ж.

Дэкаратыўная травяністая расліна з вялікім суквеццем.

|| прым. гартэнзіевы, ✂.

гарус, ✂, м.

Кручаная мяккая шарсцяная пража.

|| прым. гарусны, ✂ і гарусавы, ✂.

гаручы, ✂.

  1. Здольны гарэць.

    • Г. газ.
  2. гаручае, ✂. Паліва для рухавікоў: нафта, бензін, салярка і інш.

|| наз. гаручасць, ✂.

гарцаваць, ✂; незак.

  1. Па-маладзецку ездзіць верхам.

    • Г. на кані.
  2. Бегаць, скакаць (разм.).

    • Коні гарцавалі на выгане.

гарчынка, ✂, ж.:

  • з гарчынкай — з гаркаватым прысмакам.

    • Яблыкі з гарчынкай.

гарчыца, ✂, ж.

  1. Травяністая расліна з жоўтымі кветкамі і плодам-стручком.

  2. Вострая прыправа, прыгатаваная з насення гэтай расліны.

|| прым. гарчычны, ✂.

  • Г. колер.

гарчыць​1, ✂; незак.

Мець гаркаваты прысмак.

  • У роце гарчыць. (безас.).

гарчыць​2, ✂; незак.

Станавіцца горкім, набываць гаркаваты прысмак.

  • Мука гарчэе.

|| зак. згарчэць, ✂.

гарчычнік, ✂, м.

Пластыр са слоем гарчыцы (выкарыстоўваецца як лекавы сродак, што выклікае прыток крыві).

  • Паставіць гарчычнікі.

гарчычніца, ✂, ж.

Пасудзіна для гарчыцы.