Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стрыгаль, ✂, м. (разм.).

Тое, што і стрыгальшчык.

стрыгальны, ✂.

Які мае адносіны да стрыжкі авечак, да работы стрыгальшчыка, стрыгаля.

  • Стрыгальная машына.

стрыгальшчык, ✂, м.

Рабочы — спецыяліст па стрыжцы авечак.

|| ж. стрыгальшчыца, ✂.

стрыгун, ✂ і стрыгунок, ✂, м.

Аднагадовае жарабя, якому звычайна падстрыгаюць грыву.

стрыгчы, ✂; незак.

  1. Зразаць або караціць што-н., падразаючы.

    • С. валасы.
    • С. газон.
    • С. ногці.
  2. Караціць каму-н. валасы, шэрсць, падразаючы чым-н.

    • С. кліента.
    • С. пад бокс (падразаць пэўным спосабам).
    • С. ўсіх пад адзін грэбень (перан. раўняць усіх у якіх-н. адносінах).

◊

  • Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты ад каштоўных папер.

|| зак. абстрыгчы, ✂ і астрыгчы, ✂.

|| звар. стрыгчыся, ✂.

|| зак. абстрыгчыся, ✂ і астрыгчыся, ✂.

|| наз. стрыжка, ✂.

стрыечны, ✂ і стрэчны, ✂.

Які знаходзіцца не ў прамым сваяцтве, а ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны.

  • Стрыечная сястра (дачка цёткі ці дзядзькі).

стрыж, ✂, м.

Невялікая птушка цёмнай афарбоўкі, з кароткай дзюбай і з доўгімі вострымі крыламі.

стрыжаны, ✂.

  1. Пра валасы, шэрсць: падрэзаны, укарочаны.

    • Стрыжаная галава.
    • Стрыжаная авечка.
  2. Пра галіны, траву: падрэзаны, укарочаны.

    • С. газон.
    • Стрыжаныя ліпы (з падрэзанымі галінамі).

стрыжань, ✂, м.

  1. Прадмет прадаўгаватай формы, які звычайна з’яўляецца воссю або асновай чаго-н.

    • Пластмасавы с.
    • С. шарыкавай ручкі (напоўнены чарнільнай пастай).
  2. перан., чаго. Асноўная, галоўная частка чаго-н.

    • С. усяго рамана — тэма народнай вайны.

|| прым. стрыжнёвы, ✂.

  • Стрыжнёвы громаадвод (заземлены металічны стрыжань).

стрыжаня, ✂ і стрыжанё, ✂, н.

Птушаня стрыжа.