Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гарсаж, ✂, м.

Тое, што і карсаж.

|| прым. гарсажны, ✂.

гарсажніца, ✂, ж.

Спецыялістка па вырабу гарсажаў.

гарсэт, ✂, м.

  1. Шырокі пругкі пояс для сцягвання таліі.

  2. Цвёрды і шырокі артапедычны пояс, які выкарыстоўваецца пры захворваннях пазваночніка.

    • Гіпсавы г.
  3. Від безрукаўкі ў традыцыйным касцюме беларускіх жанчын.

    • Вышываны г.

|| прым. гарсэтны, ✂.

гарсэтніца, ✂, ж.

Спецыялістка па вырабу гарсэтаў (у 1 і 2 знач.).

|| прым. гарсэтніцкі, ✂.

гарт, ✂, м.

  1. Цвёрдасць металу, якая надаецца гартаваннем.

  2. перан. Фізічная або маральная вынослівасць, стойкасць.

    • Чалавек старога гарту.
  3. Сплаў свінцу, волава і сурмы для адліўкі друкарскіх шрыфтоў (спец.).

|| прым. гартавы, ✂ і гартоўны, ✂.

гартавацца, ✂; незак.

  1. Рабіцца цвёрдым, пругкім, трывалым у выніку моцнага награвання і хуткага ахаладжэння (пра метал).

  2. перан. Рабіцца фізічна або маральна ўстойлівым, здольным пераносіць цяжкасці і неспрыяльныя ўмовы.

    • Г. ў барацьбе.

гартаваць, ✂; незак.

  1. Надаваць цвёрдасць, пругкасць, трываласць шляхам моцнага награвання і хуткага ахаладжэння.

    • Г. жалеза.
  2. перан. Рабіць фізічна або маральна ўстойлівым, здольным пераносіць цяжкія і неспрыяльныя ўмовы.

    • Г. волю.

|| наз. гартаванне, ✂.

|| прым. гартавальны, ✂.

  • Гартавальная печ.

гартанны, ✂.

  1. гл. гартань.

  2. Пра гукі: глухі, раскацісты, гарлавы.

    • Гартанная мова.

|| наз. гартаннасць, ✂.

гартань, ✂, ж.

Верхняя частка дыхальнага горла.

|| прым. гартанны, ✂.

гартаць, ✂; незак.

Перагортваць, пераварочваць лісты (кнігі, часопіса і пад.).

  • Г. газеты.