Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спяваць, ✂; незак.

  1. Утвараць голасам музычныя гукі; выконваць вакальныя творы.

    • С. песню.
    • С. у оперы.
    • С. басам.
  2. каго-што і без дапаўнення. Выконваць оперную партыю.

    • С. Міхала.
  3. Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: цёхкаць, шчоўкаць, свістаць і пад.

    • Салавей спявае.
    • Галасіста спяваў певень.
  4. перан., без дапаўнення.

    • Быць прасякнутым узнёслым, радасным пачуццём.
    • Сэрца маё спявае.
  5. Пра музычныя інструменты: меладычна гучаць.

    • Цымбалы спяваюць.
  6. аб кім-чым і пра каго-што. Складаць вершы пра што-н., услаўляць у вершах, песнях.

    • Паэт спявае аб Радзіме.

◊

  • Спяваць асанну (кніжн.) — узносіць, усхваляць каго-н.

|| зак. праспяваць, ✂.

|| наз. спяванне, ✂ і спеў, ✂.

спяканне, ✂, н. (спец.).

  1. Шчыльнае злучэнне асобных часцінак цвёрдага рэчыва пры высокай тэмпературы.

    • С. тарфяных пластоў.
  2. Працэс атрымання цвёрдых і порыстых кавалкаў з дробных, парашкападобных або пылападобных матэрыялаў; агламерацыя.

    • С. баксітаў.

спякацца, ✂; незак.

  1. гл. спячыся.

  2. Мець здольнасць да спякання (у 1 знач.).

спякаць, ✂; незак. (спец.).

  1. Выклікаць спяканне (у 1 знач.).

  2. Рабіць спяканне (у 2 знач.), агламерацыю.

спякота, ✂, ж. (разм.).

Высокая тэмпература паветра, нагрэтага сонцам; спёка.

  • На дварэ стаіць с.

спякотлівы, ✂ (разм.).

Тое, што і спякотны.

|| наз. спякотлівасць, ✂.

спякотны, ✂.

Вельмі гарачы, душны; надзвычай нагрэты.

  • Подых спякотных вятроў.

|| наз. спякотнасць, ✂.

спялець, ✂; незак.

Станавіцца спелым.

  • Спялее на ніве збажына.

спяліць, ✂; незак.

Даводзіць да спеласці.

  • С. суніцы.

|| зак. выспеліць, ✂.

сп’яна, прысл. (разм.).

Будучы ў нецвярозым стане.

  • Напракудзіў с.