Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стромкі, .

  1. Круты, абрывісты.

    • С. ўзгорак.
  2. Роўны і высокі.

    • Стромкая бяроза.

|| наз. стромкасць, .

стромы, .

Вельмі круты.

  • Стромая скала.

|| наз. стромасць, .

стронга, , ж.

Прэснаводная рыба з чырвонымі і чорнымі плямамі, якая водзіцца пераважна ў горных рэчках і азёрах; фарэль.

|| прым. стронгавы, .

стронцый, , м.

Хімічны элемент — лёгкі серабрыста-белы метал.

|| прым. стронцыевы, .

строп1, , м. (разм.).

Стык бакоў страхі; вільчак.

строп2, , м. (спец.).

Устройства для захопу і падвешвання грузу да крука, скабы або чалавека, грузу да купала парашута, гандолы да дырыжабля, аэрастата.

  • Аўтаматычны с.

строфіка, , ж.

Раздзел паэтыкі, які вывучае віды, будову строф.

строчаны, .

Вышыты строчкай; выстрачаны.

  • С. пояс.
  • С. каўнер.

строчка, , ж.

Суцэльнае шво на паверхні тканіны, скуры.

  • Роўная с.

струбіць, ; зак. (разм.).

  1. гл. трубіць.

  2. Перавесці ўсё або многае; патраціць.

    • С. дабро.
  3. Пра час: дарэмна патраціць.

    • С. цэлы месяц.