Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ашчапі́ць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і абняць.

ашчарэ́піць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і ашчаперыць.

ашчаслі́віць, ✂; зак.

Зрабіць шчаслівым.

  • А. дачку.
  • А. добрай навіной.

|| незак. ашчасліўліваць, ✂.

ашчаці́ніцца, ✂; зак.

Паставіць дыбам шчацінне, хіб, рыхтуючыся да абароны або нападзення.

  • Сабака ашчацініўся на незнаёмага.
  • А. на каго-н. (перан. зазлаваць у адказ на якія-н. словы, учынкі; разм.).

|| незак. ашчаціньвацца, ✂.

ашчаці́ніць, ✂; зак.

Паставіць дыбам шчацінне, хіб.

|| незак. ашчаціньваць, ✂.

ашчэ́р, ✂, м.

Прыадкрыты рот з вышчаранымі зубамі; выскал.

  • Драпежны а.

ашы́ек, ✂, м. (спец.).

Частка мясной тушы, што прылягае да шыі.

ашы́йнік, ✂, м.

Раменьчык з спражкай, які надзяваюць на шыю сабаку; аброжак.

ашэ́рхлы, ✂.

Падсохлы, падмёрзлы, зацвярдзелы.

  • Ашэрхлая зямля.

ашэ́стак, ✂, м. (абл.).

Жэрдачка ці перакладзіна ў сялянскіх хатах, на якую вешалі што-н.