ачмурэ́лы, ✂ (разм.).
Які знаходзіцца ў стане ачмурэння, страціў здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае.
|| наз. ачмурэласць, ✂.
ачмурэ́ць, ✂; зак. (разм.).
Страціць здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае.
|| наз. ачмурэнне, ✂.
ачо́скі, ✂ (спец.).
Рэшткі, адходы пры часанні.
|| прым. ачоскавы, ✂.
ачужэ́лы, ✂ (разм.).
Які аддаліўся, стаў чужым, страціў сувязі з блізкімі, роднымі.
ачужэ́ць, ✂; зак. (разм.).
Стаць чужым, страціць сувязі з блізкімі, роднымі.
ачуме́лы, ✂ (разм.).
Які страціў розум, адурэлы.
ачуме́ць, ✂; зак. (разм.).
Страціць розум, разважлівасць, адурэць.
ачуня́лы, ✂.
Які ачуняў, паправіўся, ажыў.