Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ацынко́ўваць, ✂; незак.

Тое, што і цынкаваць.

ацэ́нка, ✂, ж.

  1. гл. ацаніць.

  2. Думка, меркаванне пра якасць, значэнне каго-, чаго-н.

    • Даць ацэнку.
  3. Абазначэнне ступені ведаў і паводзін вучняў; адзнака.

    • Паставіць ацэнку па літаратуры.

ацэ́ншчык, ✂, м.

Той, хто ўстанаўлівае, вызначае цану, робіць ацэнку чаго-н.

|| ж. ацэншчыца, ✂.

ацэто́н, ✂, м.

Бясколерная гаручая вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне, а таксама як растваральнік.

|| прым. ацэтонавы, ✂.

ацэтыле́н, ✂, м.

Бясколерны гаручы газ, злучэнне вугляроду з вадародам.

|| прым. ацэтыленавы, ✂.

ацяжа́рыць, ✂; зак.

Тое, што і абцяжарыць.

|| незак. ацяжарваць, ✂.

|| наз. ацяжарванне, ✂.

|| наз. ацяжаранне, ✂.

ацяплі́ць, ✂; зак.

  1. Абагрэць (памяшканне) пры дапамозе печаў або спецыяльных прыстасаванняў.

    • А. дом.
  2. Аглядзець, уцяпліць.

    • А. кароўнік.

|| незак. ацяпляць, ✂ і ацепліваць, ✂.

|| наз. ацяпленне, ✂ і ацепліванне, ✂.

ацяпля́льны, ✂.

  1. Які служыць для ацяплення, уцяплення, абагрэву.

    • А. матэрыял.
  2. Які мае адносіны да ацяплення.

    • А. сезон.
    • Ацяпляльная сістэма.

ацяро́бкі, ✂.

Тое, што і пацяробкі.

ацячы́, ✂; зак.

  1. Апухнуць ад лішку вадкасці ў тканках.

    • Ацяклі ногі.
  2. Азызнуць ад тлушчу.

    • Твар яго ацёк.

|| незак. ацякаць, ✂.