Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ахо́ва, ✂, ж.

  1. гл. ахоўваць.

  2. Група (людзей, караблёў і пад.), якая ахоўвае каго-, што-н.

    • Берагавая а.
    • Выставіць ахову.

ахо́ўваць, ✂; незак.

  1. Абараняць ад чыйго-н. нападу, вартаваць, сцерагчы.

    • Чыгунку ахоўвала ўзмоцненая варта.
  2. Берагчы, шанаваць.

    • А. прыроду.
  3. Засцерагаць ад чаго-н. шкоднага.

    • А. ад сонца.

|| зак. ахаваць, ✂.

|| наз. ахова, ✂.

  • А. працы.

ахо́ўнік, ✂, м.

  1. Асоба, што ахоўвае, сцеражэ каго-, што-н., вартаўнік.

  2. Той, хто беражэ, шануе каго-, што-н.

    • А. сям’і.

|| ж. ахоўніца, ✂.

ахо́ўны, ✂.

  1. Які нясе ахову або ахоўваецца.

    • Ахоўная зона.
    • Ахоўная грамата.
  2. Які засцерагае, ахоўвае ад чаго-н. шкоднага.

    • Ахоўнае лесанасаджэнне.
    • Ахоўныя акуляры.

ахра́п’е, ✂, н., зб.

Бацвінне, капуснік, рознае агароднае зелле як корм для жывёлы.

  • Назбіраць ахрап’я.

ахры́плы, ✂ (разм.).

З хрыпатою.

  • А. голас.

|| наз. ахрыпласць, ✂.

ахрысці́ць, ✂; зак.

  1. гл. хрысціць.

  2. Тое, што і абазваць (разм. жарт.).

    • За доўгі нос яго ахрысцілі насалём.

аху́таць, ✂; зак.

  1. Укрыць, абгарнуць чым-н., захутаць.

    • А. ногі коўдрай.
  2. перан. Агарнуць, пакрыць чым-н.

    • Туман ахутаў лес.

|| незак. ахутваць, ✂.

|| звар. ахутацца, ✂.

|| незак. ахутвацца, ✂.

ацале́лы, ✂ (разм.).

Тое, што і уцалелы.

ацале́ць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і уцалець.