Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

строіць1, ; незак.

  1. Наладжваць, рыхтаваць да чаго-н. (разм.).

    • С. касу.
    • С. цымбалы.
  2. У думках планаваць, намячаць (планы і пад.).

    • С. праекты.
  3. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўтварае спалучэнне са значэннем дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка (разм.).

    • С. хітрыкі.
    • С. дурня.
    • С. грымасы.
    • С. вочкі.

|| зак. састроіць, .

строіць2, ; незак.

Ставіць у строй (у 1 знач.).

|| зак. пастроіць, .

|| наз. пастраенне, .

строіць3, ; зак.

Зрабіць трайным, злучыць па тры, у тры столкі.

  • С. ніткі.

|| незак. стройваць, .

|| наз. стройванне, .

строй1, , м.

  1. Шарэнга людзей, а таксама воінская часць, пастроеная радамі.

    • Ісці строем.
    • Аб’явіць загад перад строем.
  2. Рад прадметаў, размешчаных у адну лінію.

    • С. бярозак ля дарогі.
  3. Суадносіны тонаў па вышыні, якія утвараюць пэўную сістэму.

    • Мажорны, мінорны с.
  4. У паэзіі: пабудова паэтычнага твора, яго эмацыянальная афарбоўка.

    • Асаблівасці паэтычнага строю песень.

  • Выбыць са строю — стаць непрыгодным для выканання якіх-н. абавязкаў.

строй2, , м.

  1. Комплекс адзення, характэрны для якога-н. рэгіёна.

    • Слуцкі с.
  2. Уборы, убранне (разм.).

    • Дзявочыя строі.

стройны, .

  1. Прыгожа і прапарцыянальна складзены, з прыгожай фігурай.

    • С. юнак.
    • С. стан.
  2. Правільна і роўна размешчаны.

    • Стройныя рады прысад.
  3. З правільнымі суадносінамі паміж часткамі; паслядоўны.

    • Стройнае гучанне аргана.
    • С. хор галасоў.

|| наз. стройнасць, .

строкат, , м.

Рэзкія кароткія і частыя, падобныя на трэск гукі.

  • С. конікаў у траве.
  • С. матора.

строма1, , ж.

  1. Круты схіл, абрыў.

  2. Месца ў рацэ, дзе цячэнне асабліва імклівае.

    • С. ракі.

строма2, прысл.

  1. Крута ўверх.

    • Дарога пайшла с. ўверх.
  2. перан. Рэзка, рашуча.

    • С. спыніць гаворку.

стромісты, .

Круты, абрывісты.

  • С. бераг.

|| наз. стромістасць, .