строй1 назоўнік | мужчынскі род
-
Шарэнга людзей, а таксама воінская часць, пастроеная радамі.
- Ісці строем.
- Аб’явіць загад перад строем.
-
Рад прадметаў, размешчаных у адну лінію.
- С. бярозак ля дарогі.
-
Суадносіны тонаў па вышыні, якія утвараюць пэўную сістэму.
- Мажорны, мінорны с.
-
У паэзіі: пабудова паэтычнага твора, яго эмацыянальная афарбоўка.
- Асаблівасці паэтычнага строю песень.
Выбыць са строю — стаць непрыгодным для выканання якіх-н. абавязкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)