Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ахвя́рнік, , м.

Месца, на якое клаліся ахвяры (у 1 знач.).

ахвя́рны, .

  1. гл. ахвяра.

  2. На які прыносяць ахвяры.

    • А. стол.
  3. перан. Адважны, самаадданы.

    • А. ўчынак.

ахіле́саў, :

  • ахілесава пята(кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н. [паводле старажытнагрэчаскага міфа пра Ахілеса, цела якога было непаражальным ва ўсіх месцах, акрамя пяты].

ахіне́я, , ж. (разм.).

Глупства, бязглуздзіца.

  • Несці ахінею.

ахіну́ць, ; зак.

  1. Агарнуць, ахутаць чым-н.

    • Хусткай а. дзіця.
  2. перан. Акружыць увагай.

    • Курганы слава ахінула.
    • А. ласкай.

|| незак. ахінаць, .

а́хкаць, ; незак. (разм.).

Выяўляць пачуцці (здзіўлення, шкадавання, прыкрасці і пад.), усклікаючы «ах!»

|| наз. ахканне, .

ахмістры́ня, , ж. (уст.).

Жанчына, якая вядзе хатнюю гаспадарку ў багатым доме, аканомка.

ахмяле́лы, (разм.).

  1. Які знаходзіцца ў стане ахмялення.

  2. перан. Пра чалавека, які надта захоплены, узрушаны чым-н.

    • А. ад радасці.

ахмяле́ць, ; зак. (разм.).

  1. Стаць п’яным, ап’янець.

    • А. ад зуброўкі.
  2. перан. Захапіцца да самазабыцця, узрушыцца.

    • А. ад шчасця.

а́хнуць, ; зак. (разм.).

  1. Моцна выкрыкнуць «ах!».

    • Жанчына ахнула.
  2. Моцна ўдарыць па чым-н.

    • А. палкай па галаве.

|| незак. ахаць, .

|| наз. аханне, .