Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

страшыдла, ✂, н. (разм.).

  1. Той, хто (або тое, што) мае страшны выгляд, страхоцце.

  2. перан. Той, хто (або тое, што) выклікае страх, пужала.

страшыць, ✂; незак.

Прымушаць баяцца каго-, чаго-н., выклікаць у каго-н. страх.

  • С. дзяцей.

страшэнны, ✂.

Вельмі страшны; жудасны.

  • Страшэнныя пакуты.
  • Страшэннае злачынства.

страявік, ✂, м. (разм.).

Вайсковец страявых часцей.

страявы​1 ✂ прым.

Які мае адносіны да строю (у 1 знач.), звязаны з дзеяннем войска ў страі.

  • Страявая падрыхтоўка войска.
  • Страявая песня.
  • Страявая часць.

страявы​2 ✂ прым.

Пра лес: высокі і роўны, прыгодны для будаўніцтва.

  • С. лес.

строгасць, ✂, ж.

  1. гл. строгі.

  2. мн. Строгія меры, парадкі, строгія правілы (разм.).

    • Рэдактарскія строгасці.

строгі, ✂.

  1. Вельмі патрабавальны.

    • С. дырэктар.
    • Строгія бацькі.
  2. Вельмі сур’ёзны, суровы, які не дапускае ніякіх паблажлівых адносін.

    • С. нагляд.
    • Строгае папярэджанне.
  3. Які не прызнае ніякіх адхіленняў ад нормы, абсалютна дакладны.

    • С. бальнічны рэжым.
    • Строгая канспірацыя.
    • С. ўлік дакументаў.
  4. Які не дапускае адхіленняў ад правіл паводзін, ад агульнапрынятых маральных норм.

    • Строгіх правіл сям’я.
  5. Які адпавядае патрабаванням пэўнай нормы, правільны.

    • Будынак пабудаваны ў строгім стылі.
  6. Пра адзенне, знешнасць, абстаноўку і пад.: без упрыгожанняў, просты, але з густам.

    • Строгае плацце.
    • С. набор мэблі для залы.

|| наз. строгасць, ✂.

строіцца​1, ✂; незак. (разм.).

  1. Мець намер, збірацца.

    • Дзядзька строіўся будаваць хату.
  2. Прыбірацца ў прыгажэйшае адзенне (разм.).

    • Дзяўчаты строіліся на кірмаш.

строіцца​2, ✂; незак.

Станавіцца ў строй (у 1 знач.).

  • Дэманстранты строяцца ў калоны.

|| зак. пастроіцца, ✂.