строгі прыметнік

  1. Вельмі патрабавальны.

    • С. дырэктар.
    • Строгія бацькі.
  2. Вельмі сур’ёзны, суровы, які не дапускае ніякіх паблажпівых адносін.

    • С. нагляд.
    • Строгае папярэджанне.
  3. Які не прызнае ніякіх адхіленняў ад нормы, абсалютна дакладны.

    • С. бальнічны рэжым.
    • Строгая канспірацыя.
    • С. ўлік дакументаў.
  4. Які не дапускае адхіленняў ад правіл паводзін, ад агульнапрынятых маральных норм.

    • Строгіх правіл сям’я.
  5. Які адпавядае патрабаванням пэўнай нормы, правільны.

    • Будынак пабудаваны ў строгім стылі.
  6. Пра адзенне, знешнасць, абстаноўку і пад.: без упрыгожанняў, просты, але з густам.

    • Строгае плацце.
    • С. набор мэблі для залы.

|| назоўнік: строгасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)