Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спруцянець, ✂; зак. (разм.).

  1. гл. пруцянець.

  2. Памерці, акалець.

спрынт, ✂, м.

Бег, плаванне і пад. на кароткую дыстанцыю.

спрынтэр, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца спрынтам.

|| прым. спрынтэрскі, ✂.

  • С. бег.

спрынцаваць, ✂; незак.

Прамываць струменямі вады або лякарства з асобага прыстасавання.

|| звар. спрынцавацца, ✂.

|| наз. спрынцаванне, ✂ і спрынцоўка, ✂.

|| прым. спрынцавальны, ✂.

спрынцоўка, ✂, ж.

  1. гл. спрынцаваць.

  2. Прыстасаванне, якім спрынцуюць.

|| прым. спрынцовачны, ✂.

спрыт, ✂, м.

  1. Дасканаласць, умельства, хуткасць у руках.

    • С. у руках.
  2. Лоўкасць у рабоце, гаспадарлівасць.

    • Гаспадарскі с. (уменне).
  3. Уменне ўладжваць асабістыя справы, пранырлівасць.

    • За свой с. ён некалькі гадкоў адсядзеў.

спрытны, ✂.

  1. Лоўкі, умелы, паваротлівы ў рабоце.

    • Спрытныя рукі ўсё зробяць.
  2. Які знаходзіць выхад з любога становішча, прадпрымальны.

    • С. арганізатар.
  3. Зграбны, прыгожага аблічча, стройнага складу.

    • С. хлопец.
  4. Зручны для карыстання (пра рэчы, прылады).

    • Спрытная лапата.

|| наз. спрытнасць, ✂.

спрытнюга, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. неадабр.).

Чалавек, які рознымі хітрыкамі выгадна для сябе выкарыстоўвае абставіны.

  • Ведаем мы гэтага спрытнюгу, ён ужо тры кватэры памяняў.

спрыяльны, ✂.

  1. Які спрыяе, памагае чаму-н.

    • Спрыяльныя ўмовы.
    • С. клімат (таксама перан.).
  2. Добразычлівы, які прыхільна становіцца да іншых, спрыяе ім у чым-н.

    • Спрыяльныя адносіны.

|| наз. спрыяльнасць, ✂.

спрыяць, ✂; незак.

  1. Садзейнічаць, памагаць.

    • С. поспехам земляробаў.
    • С. развіццю навукі.
  2. Праяўляць добразычлівасць да каго-н.

    • С. суседу.

|| зак. паспрыяць, ✂.

|| наз. спрыянне, ✂.