Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скуранка, , ж. (разм.).

Скураная куртка або кароткае скураное паліто.

скураны, .

  1. Які мае адносіны да вырабу скур і да рэчаў са скуры.

    • С. завод.
    • Скураная сыравіна.
  2. Зроблены, пашыты са скуры, абабіты скурай (у 2 знач.).

    • Скураныя боты.
    • С. кашалёк.
    • Скураное крэсла.

скурат, , м. (разм.).

Кавалак скуры.

  • Круціцца як скурат на агні (разм.) — выкручвацца, каб давесці сваю невінаватасць у чым-н.

скурка, , ж.

  1. гл. скура.

  2. Невялікая вырабленая шкура жывёлы (для пашыву шапак, каўняроў і пад.).

  3. Верхняе покрыва, абалонка пладоў.

    • С. памідора.

скурнік, , м.

  1. Той, хто займаецца вырабам скур.

  2. Урач па хваробах скуры (разм.).

скурчыцца, ; зак.

  1. Сціснуцца ўсім целам, скруціцца.

    • С. ад холаду.
  2. Падагнуцца, сагнуцца.

    • Пальцы на нагах скурчыліся.
  3. Зрабіцца няроўным; скрывіцца, выгнуцца.

    • Лісце ад марозу скурчылася.

|| незак. скурчвацца, .

скурчыць, ; зак.

  1. Сагнуць, падагнуць.

    • С. ногі.
  2. Звесці курчам.

    • Хвароба скурчыла пальцы.
    • Раптам мяне скурчыла (безас.).

|| незак. скурчваць, .

|| наз. скурчванне, .

скурысты, .

Які мае скуру або з паверхняй, падобнай на скуру.

  • Скурыстае лісце.
  • Скурыстая перапонка.
  • Скурыстая чарапаха (з целам, пакрытым скурай).

скурыцца, ; зак.

Зрасходавацца пры курэнні; дакурыцца.

  • Папяроса скурылася.

|| незак. скурвацца, .

скурыць, ; зак.

Курачы, зрасходаваць; дакурыць.

  • С. цыгарэту.

|| незак. скурваць, .

|| наз. скурванне, .