Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

атакава́ць, ; зак. і незак.

Пайсці (ісці) у атаку.

  • А. праціўніка.

а́там, , м.

Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая складаецца 3 ядра і электронаў.

  • А. кіслароду.
  • Расшчапленне атама.

|| прым. атамны, і атамарны, .

  • Атамная вага.
  • Атамная энергія.
  • Атамная бомба.
  • Атамная электрастанцыя.
  • Атамнае ядро.
  • Атамарны кісларод.

атама́н, , м.

  1. Ваенна-адміністрацыйная пасада ў казацкіх абласцях і войсках.

    • Казацкі а.
    • Цярпі, казак, атаманам будзеш (прымаўка).
  2. перан. Важак якой-н. банды, шайкі і пад.

    • А. разбойнікаў.

|| прым. атаманскі, .

атама́нка, , ж.

Шырокая мяккая канапа з падушкамі замест спінкі і з валікамі па баках.

атама́рны, .

  1. гл. атам.

  2. Дробны, няцэласны (кніжн.).

|| наз. атамарнасць, .

атамахо́д, , м.

Судна з рухавіком, які працуе на атамнай энергіі.

атамісты́чны, , (спец.).

Які мае адносіны да вучэння аб атамах.

  • Атамістычная тэорыя.

а́тамнік, , м.

Вучоны, спецыяліст у галіне атамнай энергіі.

а́тамшчык, , м. (разм.).

Фізік — спецыяліст па атамнай энергіі.

ата́ра, , ж.

Вялікі гурт авечак.

  • Калгасная а.