Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спрашчэнства, ✂, н.

Спрошчаны, павярхоўны падыход да вырашэння складаных праблем.

|| прым. спрашчэнскі, ✂.

спроба, ✂, ж.

  1. Намаганне зрабіць што-н. з мэтай дасягнуць, дабіцца чаго-н., але без поўнай упэўненасці ў поспеху.

    • Зрабіць спробу пераканаць апанента.
    • Няўдалая с.
  2. Праверка, выпрабаванне дзейнасці чаго-н.

    • С. адрамантаваць радыёпрыёмнік.

|| прым. спробны, ✂.

спрошчаны, ✂.

  1. Прасцейшы, чым раней.

    • С. механізм.
    • Спрошчанае напісанне слоў.
  2. Залішне просты, недастаткова глыбокі; прымітыўны.

    • С. фінал рамана.
    • Спрошчанае ўяўленне пра жыццё.

|| наз. спрошчанасць, ✂.

спружына, ✂, ж.

  1. Пругкая металічная палоска ці дрот, выгнуты пераважна спіраллю, які служыць для змяншэння сілы ўдараў, прывядзення ў рух механізмаў і г.д.

    • С. ў гадзінніку.
    • Дзвярная с.
  2. перан., чаго або якая. Рухаючая сіла ў якой-н. справе.

    • Ён з’яўляецца галоўнай спружынай у гэтым мерапрыемстве.

|| прым. спружынны, ✂.

  • Спружынная канапа (са спружынамі).

спружыністы, ✂.

Пругкі, як спружына.

  • Спружыністыя рухі.
  • Спружыністыя мускулы.
  • С. крок (перан.).

|| наз. спружыністасць, ✂.

спружыніць, ✂ і спружыніцца, ✂; зак. і незак.

  1. Змяняць (змяніць) сваё становішча пад уздзеяннем якой-н. сілы і вяртацца (вярнуцца) ў ранейшае становішча пасля спынення гэтага ўздзеяння; аказваць (аказаць) супраціўленне ціску.

    • Кладка спружыніць пад нагамі.
  2. перан. Напружваць, рабіць (зрабіць) пружыністым, пругкім (разм.).

    • С. мускулы.

спружыновы, ✂.

Які дзейнічае пры дапамозе спружын.

  • Спружыновая барана.

спружыноўка, ✂, ж. (разм.).

Барана, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні спружын.

|| прым. спружыновачны, ✂.

спрут, ✂, м.

Бытавая назва буйнога васьмінога, іншы раз таксама гіганцкага кальмара.

спруцянелы, ✂ (разм.).

  1. Скарчанелы, змёрзлы.

  2. Акалелы, мёртвы.