Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гарбун, ✂, м.

Гарбаты чалавек.

|| ж. гарбуха, ✂.

гарбуша, ✂, ж.

Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

гаргара, ✂, ж.

Пра вялікую нязграбную рэч, а таксама пра няскладнага высокага чалавека.

гардзіна, ✂, ж.

Занавеска на ўсё акно.

|| прым. гардзінны, ✂ і гардзінавы, ✂.

гардэроб, ✂, м.

  1. Шафа для адзення.

  2. Памяшканне ў грамадскіх будынках для захоўвання верхняга адзення наведвальнікаў.

  3. Усё адзенне аднаго чалавека.

    • Папоўніць г. акцёра.

|| прым. гардэробны, ✂.

гардэробная, ✂, ж.

Тое, што і гардэроб (у 2 знач.).

гардэробшчык, ✂, м.

Служачы пры гардэробе (у 2 знач.).

|| ж. гардэробшчыца, ✂.

|| прым. гардэробшчыцкі, ✂.

гаржэтка, ✂, ж.

Дэталь жаночага туалету — палоска футра, якая носіцца замест каўняра.

|| прым. гаржэтачны, ✂.

гаркавіць, ✂; незак.

Мець гаркаваты прысмак.

  • Смятана гаркавіць.

гаркавы, ✂.

Гаркаваты.

|| наз. гаркавасць, ✂.