Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ватэрпо́ла, нескл., н.

Воднае пола.

|| прым. ватэрпольны, ✂.

  • Ватэрпольная каманда.

ваўкава́ты, ✂ (разм.).

Нелюдзімы, хмуры, суровы.

  • В. чалавек.

|| наз. ваўкаватасць, ✂.

ваўкада́ў, ✂, м.

Вялікі паляўнічы сабака, з якім ходзяць на ваўкоў.

ваўкала́к, ✂, м.

Паводле паданняў — чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў воўка; пярэварацень.

ваўначо́ска, ✂, ж.

Машына для часання воўны.

ваўня́нка, ✂, ж.

Пласціністы грыб сямейства сыраежкавых, падобны на рыжык.

ваўча́нка, ✂, ж.

Адзін з відаў туберкулёзу скуры з язвамі, звычайна на твары.

|| прым. ваўчаначны, ✂.

ваўчаня́, ✂ і ваўчанё, ✂, н.

Дзіцяня ваўка.

ваўча́тнік, ✂, м.

Паляўнічы прафесіянал, які займаецца паляваннем на ваўкоў.

ваўчкі́, ✂.

Травяністая расліна сямейства складанакветкавых з учэпістымі калючкамі.

|| прым. ваўчковы, ✂.