Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шумны1 прым.

  1. Які стварае шум 1 (у 1 знач.); гучны.

    • Ш. струмень.
    • Шумная размова.
  2. Такі, дзе многа шуму 1 (у 1 знач.), надта ажыўлены.

    • Шумная аўдыторыя.
  3. перан. Які выклікае шум 1 (у 2 знач.), сенсацыю.

    • Ш. поспех.
  4. Які з’яўляецца шумам 1 (у 3 знач.), утвараецца пры дапамозе шуму 1 (спец.).

    • Шумныя гукі.

|| наз. шумнасць, .

шумны2 прым.

Які ўтварае на сваёй паверхні пену, пеністы.

  • Ш. напітак.

шумок, , м. (разм.).

Слабы шум 1 (у 1 і 3 знач.).

  • Па зале пайшоў ш.
  • Ш. у сэрцы.

  • Пад шумок (разм.) — незаўважна для іншых; маскіруючыся, прыкрываючыся чым-н.

    • Уцячы адкуль-н. пад ш.

шумоўка, , ж.

Вялікая лыжка з частымі дзіркамі для здымання шуму ​2, накіпу, для даставання мяса з супу і пад.

шунуць, ; зак.

  1. Раптам паліцца, хлынуць, уварвацца ў што-н.

    • Шунула вада.
    • У пакой шунула свежае паветра.
  2. перан. Пайсці масай (пра людзей); паступіць у вялікай колькасці.

    • Натоўп шунуў.
    • Заказы шунулі.

шураваць, ; незак.

  1. Перамешваць у топцы палаючае паліва (спец.).

  2. перан. Дзейнічаць, рабіць што-н. хутка, энергічна (разм.).

|| наз. шураванне, і шуроўка, .

|| прым. шуровачны, .

шурпаты, .

Нягладкі, з невялікімі няроўнасцямі.

  • Шурпатыя дошкі.
  • Ш. стыль (перан.).

|| наз. шурпатасць, .

шурпацець, і шурпаціцца, , незак.

Станавіцца шурпатым.

  • Скура шурпацее або шурпаціцца.

шурпаціць, ; незак.

Рабіць шурпатым.

  • Раствор шурпаціць скуру пальцаў.

шурф, , м. (спец.).

Неглыбокая вертыкальная горная выпрацоўка для разведвання выкапняў, для ўзрыўных работ.