Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цыгарка, ✂, ж.

Папяроса-самакрутка.

|| прым. цыгарачны, ✂ і цыгаркавы, ✂.

цыгарэта, ✂, ж.

Папяроса без муштука.

|| прым. цыгарэтны, ✂.

цыгарэтніца, ✂, ж.

Партсігар для захоўвання цыгарэт.

цыгейка, ✂, ж.

Футра, вырабленае са шкуры авечкі (спачатку казы).

  • Каўнер з цыгейкі.

|| прым. цыгейкавы, ✂.

  • Цыгейкавая шапка.

цыкада, ✂, ж.

Насякомае падатрада цыкадавых з празрыстымі крыламі, якое ўтварае характэрны строкат.

|| прым. цыкадны, ✂.

  • Ц. строкат.

цыкаць, ✂ (разм.).

  1. Спыняць каго-н. вокрыкам «ц-с-с», прыкрыкваць, забараняючы рабіць што-н.

    • Дзед цыкаў на дзяцей, каб не сваволілі.
  2. Сплёўваць сліну праз зубы.

    • Курцы смалілі махорку і цыкалі слінай на траву.

|| аднакр. цыкнуць, ✂.

|| наз. цыканне, ✂.

цыкл, ✂, м.

  1. Сукупнасць з’яў, працэсаў, што складаюць кругаабарот на працягу пэўнага прамежку часу.

    • Гадавы ц. вярчэння Зямлі.
  2. Той або іншы круг навук.

    • Гістарычны ц.
  3. Закончаны шэраг якіх-н. твораў, што выконваюцца публічна.

    • Ц. вершаў.
    • Ц. лекцый.
    • Ц. песень.

|| прым. цыклавы, ✂ і цыклічны, ✂.

цыкламен, ✂, м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства першакветных з яркімі кветкамі, альпійская фіялка.

цыклапічны, ✂ (кніжн.).

Аб старажытных збудаваннях: велічэзны, гіганцкі.

цыклатрон, ✂, м. (спец.).

Паскаральнік пратонаў (або іонаў).

|| прым. цыклатронны, ✂.