Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тынкаваць, ; незак.

Пакрываць сцены або столь тынкам, каб зрабіць гладкай паверхню.

  • Т. хату.

|| зак. атынкаваць, і вытынкаваць, .

|| наз. тынкоўка, і тынкаванне, .

тынкоўка, , ж.

  1. гл. тынкаваць.

  2. Слой тынку на паверхні будынкаў, на столі і сценах унутраных памяшканняў.

тынкоўшчык, , м.

Рабочы, спецыяліст па тынкоўцы.

|| ж. тынкоўшчыца, .

тынянка, , ж. (разм.).

Павець, сцены якой зроблены з галінак, пераплеценых вакол гарызантальных або вертыкальных жэрдак.

тып, , м.

  1. Мадэль, узор, форма з прыкметамі, якім адпавядае пэўная група прадметаў, з’яў.

    • Трактар новага тыпу.
    • Т. гаспадаркі.
  2. Вышэйшы падраздзел у сістэматызацыі раслін і жывёл, які аб’ядноўвае роднасныя класы (спецыяльны тэрмін).

    • Т. членістаногіх.
  3. Характэрны фізічны склад, знешні выгляд чалавека, звязаны з яго этнічнай прыналежнасцю.

    • Славянскі т. твару.
  4. Катэгорыя людзей, аб’яднаных супольнасцю якіх-н. характэрных унутраных або знешніх рыс.

    • Т. літаратурнага героя.
  5. Асобны чалавек, індывідуум, які вылучаецца сярод іншых характэрнымі рысамі (звычайна адмоўнымі).

    • Гэты т. (асуджэнне) выдаваў сябе за журналіста.

тыпавы, .

  1. Які з’яўляецца тыпам, узорам, мадэллю для чаго-н.

    • Школа пабудавана па тыпавому праекту.
  2. Які адпавядае пэўнаму тыпу, узору, мадэлі; стандартны.

    • Трохпавярховы т. будынак.

тыпагравюра, , ж.

Гравюра, узноўленая друкарскім спосабам.

тыпаж, , м.

  1. Сукупнасць тыпаў, узораў, мадэлей якіх-н. дэталей, вырабаў.

    • Т. самалёта.
  2. Сукупнасць прыкмет, характэрных для якога-н. грамадскага разраду, тыпу людзей.

    • Нацыянальны т.
  3. Акцёр з яркай характэрнай знешнасцю, які падыходзіць па сваіх знешніх даных для пэўнай ролі.

    • Т. узяты з жыцця.

|| прым. тыпажны, .

тыпалогія, , ж. (спец.).

Класіфікацыя, якая ўяўляе сабой суадносіны паміж рознымі тыпамі прадметаў, з’яў унутры іх сістэмы ў цэлым.

  • Т. моў.

|| прым. тыпалагічны, .

тыпізаваць, ; зак. і незак.

  1. Спецыялізаваць, размеркаваць (-мяркоўваць), класіфікаваць па тыпах (у 1 знач.).

    • Т. будаўнічыя работы.
  2. Увасобіць (-сабляць) у тыпічных формах.

    • Т. факты.

|| наз. тыпізацыя, .