тып назоўнік | мужчынскі род

  1. Мадэль, узор, форма з прыкметамі, якім адпавядае пэўная група прадметаў, з’яў.

    • Трактар новага тыпу.
    • Т. гаспадаркі.
  2. Вышэйшы падраздзел у сістэматызацыі раслін і жывёл, які аб’ядноўвае роднасныя класы (спецыяльны тэрмін).

    • Т. членістаногіх.
  3. Характэрны фізічны склад, знешні выгляд чалавека, звязаны з яго этнічнай прыналежнасцю.

    • Славянскі т. твару.
  4. Катэгорыя людзей, аб’яднаных супольнасцю якіх-н. характэрных унутраных або знешніх рыс.

    • Т. літаратурнага героя.
  5. Асобны чалавек, індывідуум, які вылучаецца сярод іншых характэрнымі рысамі (звычайна адмоўнымі).

    • Гэты т. (асуджэнне) выдаваў сябе за журналіста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)