Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сцерлядзь, , ж.

Рыба сямейства асятровых з вельмі якасным мясам.

|| прым. сцярляджы, .

  • Сцярляджая ікра.

сцерці, ; зак.

  1. Трэннем зняць с паверхні што-н. або знішчыць.

    • С. пясок з падаконніка.
    • С. малюнак гумкаю.
  2. Дотыкам, трэннем пашкодзіць, зрабіць рану на чым-н.

    • С. нагу.
  3. Тручы, зрабіць дрэнным, ператварыць у аднародную масу.

    • С. перац на парашок.
  4. перан. Патраціць марна час.

    • Цэлы дзень сцерла, а толку няма.

|| незак. сціраць, .

|| наз. сціранне, .

сцерціся, ; зак.

  1. Знікнуць ад трэння або ўздзеяння якіх-н. знешніх прычын.

    • Надпіс на пліце сцёрся.
    • Лямка ад сумкі сцерлася.
    • Многія даты сцерліся ў памяці (перан.).
  2. Ад доўгага ўжывання, трэння стаць тонкім, зменшыцца ў аб’ёме.

    • Брусок сцёрся.
    • Манета сцерлася.

|| незак. сцірацца, .

сцёбацца, ; незак. (разм.).

Сцёбаць сябе або адзін аднаго чым-н. гнуткім.

  • С. венікам у лазні.

сцёбаць, ; незак.

  1. Біць чым-н. гнуткім.

    • С. па спіне.
    • С. пугай.
    • С. дубцом па траве.
  2. Піць у вялікай колькасці (разм. неадабр.).

    • У кампаніі ён добра сцёбаў зуброўку.
  3. Хвастаць таго, хто рухаецца праз зараснік (прагаліны).

    • Галіны бяроз балюча сцёбалі па тварах.

|| аднакр. сцёбнуць, .

|| звар. сцёбацца, .

|| наз. сцёбанне, .

сцёбнуць, ; зак.

  1. гл. сцёбаць і сцябаць.

  2. чаго. Выпіць добра (разм.).

    • Любіў хлапчына с. першачку.
  3. Украсці (разм.).

    • Нячысты быў на руку: мог, як бачыш, с. кашалёк.

сцёк, , м.

  1. гл. сцячы.

  2. Месца, прыстасаванне, па якім сцякае вада.

    • Памыйны с.
    • Прамысловыя сцёкі.

|| прым. сцёкавы, .

  • Сцёкавая труба.

сціжма, , ж. (разм.).

Вялікая колькасць, мноства, безліч.

  • С. машын на пераездзе.

сцізорык, , м.

Невялікі складаны ножык.

  • С. з штопарам і шылам.

сцілка, , ж.

Тонкая подсцілка, якая ўкладваецца ў абутак.

|| прым. сцілкавы, .