Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стэрэаскоп, ✂, м.

Аптычны прыбор, у якім два плоскія адлюстраванні прадмета зліваюцца ў адзін аб’ёмны малюнак.

|| прым. стэрэаскапічны, ✂.

стэрэатып, ✂, м.

  1. Копія друкарскага набору, нанесеная на металічную, гумавую або пластмасавую пласцінку; ужыв. для шматтыражных і паўторных выданняў (спец.).

    • Літы с.
  2. перан. Нязменны, агульнапрыняты ўзор чаго-н., якога прытрымліваюцца, стандарт (кніжн.).

    • Дзейнічаць па стэрэатыпу.

|| прым. стэрэатыпны, ✂.

  • Стэрэатыпная копія.
  • Стэрэатыпнае выданне кнігі (са стэрэатыпа).

стэрэатыпія, ✂, ж. (спец.).

Тэхніка вырабу стэрэатыпаў.

|| прым. стэрэатыпічны, ✂.

стэрэатыпны, ✂.

  1. гл. стэрэатып.

  2. Які часта паўтараецца ў нязменным выглядзе, шаблонны, трафарэтны (кніжн.).

    • Стэрэатыпныя выразы.

|| наз. стэрэатыпнасць, ✂.

стэрэафанія, ✂, ж. (спец.).

Перадача ці ўзнаўленне гуку, якія даюць магчымасць вызначыць напрамак гучання і размяшчэння крыніцы гуку ў прасторы.

|| прым. стэрэафанічны, ✂.

  • С. запіс.
  • Стэрэафанічнае кіно.

стэтаскапія, ✂, ж.

Праслухванне сэрца, лёгкіх пры дапамозе стэтаскопа.

|| прым. стэтаскапічны, ✂.

стэтаскоп, ✂, м. (спец.).

Медыцынская драўляная або пластмасавая трубка для выслухвання сэрца, сасудаў, лёгкіх.

|| прым. стэтаскопны, ✂.