Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стажор, ✂, ж.

Той, хто праходзіць стаж (у 2 знач.).

|| ж. стажорка, ✂.

|| прым. стажорскі, ✂.

стажыравацца, ✂; незак.

Праходзіць стаж (у 2 знач.).

|| наз. стажыроўка, ✂.

стаіцца, ✂; зак.

  1. Схавацца і прытаіцца, імкнучыся застацца незаўважаным.

    • С. за дрэвам.
    • С. да пары да часу (прыціхнуць, зменшыць актыўнасць).
  2. Не прызнацца ў чым-н.

    • На гэты раз яна стаілася і нічога не сказала.

|| незак. стойвацца, ✂.

стаіцызм, ✂, м.

  1. Рацыяналістычнае філасофскае вучэнне, якое ў сваім тлумачэнні законаў руху свету, чалавечага пазнання, грамадскіх адносін і этычных норм яднала матэрыялістычную аснову з ідэалістычным тлумачэннем з’яў.

  2. перан. Цвёрдасць і мужнасць у жыццёвых выпрабаваннях.

    • Праявіць с.

|| прым. стаічны, ✂.

стаіць, ✂; зак.

  1. Утаіць, зрабіць невядомым для людзей (разм.).

    • С. некалькі мільёнаў рублёў ад падатку.
  2. Не выказаць, не даць магчымасці заўважыць іншым (думкі, пачуцці і пад.).

    • С. нянавісць.

|| незак. стойваць, ✂.

стайня, ✂, ж.

Памяшканне для коней, канюшня.

|| прым. стайневы, ✂.

стакан, ✂, м. (спец.).

  1. Гільза артылерыйскага снарада.

  2. Назва дэталей рознага прызначэння, якія маюць цыліндрычную форму.

|| прым. стаканны, ✂.

сталавацца, ✂; незак.

Харчавацца (у 2 знач.) дзе-н.

  • С. дома.

|| наз. сталаванне, ✂.

сталагміт, ✂, м.

Вапняковае ўтварэнне на дне пячор, якое ўзнікае пры падзенні зверху капель і мае выгляд стаячага ледзяша.

|| прым. сталагмітавы, ✂.

сталактыт, ✂, м.

Вапняковае ўтварэнне на столі і сценах пячор у выглядзе ледзяша, якое ўзнікае ад прасочвання і выпарэння вады, насычанай кальцыем і вуглякіслым газам.

|| прым. сталактытавы, ✂.