Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спадарожны, .

Які рухаецца ў адным кірунку з чым-н.

  • Спадарожная машына.
  • С. вецер.

спадарства, , н., зб.

Форма ветлівага звароту да многіх афіцыйных прадстаўнікоў або грамадзян сваёй краіны ці іншых краін.

  • Шаноўнае с., праслухайце аб’явы.

спадаць, ; незак.

  1. гл. спасці.

  2. Звісаць, спускацца (пра адзежу, тканіну, валасы і пад.).

    • На плечы спадае каса.

спадзісты, .

Які паступова паніжаецца, мае схіл.

  • С. бераг.
  • Спадзістая гара.

|| наз. спадзістасць, .

спадзяванне, , н.

Чаканне таго, што мае адбыцца, надзея на што-н.

  • С. на лепшае жыццё.

спадзявацца, ; незак.

  1. Мець спадзяванне, надзею на што-н.

    • С. на атрыманне кватэры.
    • С. на шчасце.
    • Спадзяюся вярнуцца вячэрнім рэйсам.
  2. Быць упэўненым у кім-, чым-н., мець спадзяванні на каго-н.

    • Спадзяюся на свайго сына.
  3. у форме 1 ас. адз. ўжываецца ў знач. пабочн. слова, спадзяюся. Выражае ўпэўненасць.

    • Ты, спадзяюся, лішняга не будзеш гаварыць.

|| зак. паспадзявацца, .

спадкаемец, , м.

  1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе.

  2. перан. Той, хто прадаўжае чые-н. традыцыі, чыю-н. дзейнасць.

|| ж. спадкаемніца, .

|| прым. спадкаемскі, .

спадкі, , н. (разм.).

Маёмасць, спадчына, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у карыстанне каго-н.

спаднізу, прысл.

Знізу, з-пад чаго-н.

  • С. пірог падгарэў.

спадніца, , ж.

Жаночае адзенне ад пояса ўніз, а таксама частка сукенкі ад таліі ўніз.

  • Купіла новую спадніцу.
  • Бегаць за спадніцай (перан. заляцацца да жанчын; разм. неадабр.).
  • Трымацца за спадніцу (перан. быць у поўнай залежнасці ад жонкі; разм. неадабр.).

|| памянш. спаднічка, .

|| прым. спаднічны, .