Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

складны2 прым.

Такі, які можна складваць дзякуючы рухомаму злучэнню частак.

  • С. метр.

складчына, , ж.

Унясенне грошай, прадуктаў і пад. удзельнікамі якой-н. агульнай справы.

  • Купіць дачу ў складчыну.
  • Устроіць складчыну.

скланенне, , н.

  1. гл. скланяцца, -ць.

  2. У граматыцы: клас назоўнікаў з аднолькавымі формамі словазмянення.

    • Назоўнікі першага, другога, трэцяга скланення.

скланяцца, ; незак.

  1. Змяняцца па склонах.

  2. перан. Часта ўпамінацца (звычайна непрыхільна; разм.).

    • Яго прозвішча часта скланяецца на сходах.

|| наз. скланенне, .

скланяць, ; незак.

  1. Змяняць іменныя часціны мовы па іх граматычных формах.

    • С. назоўнікі.
  2. перан. Часта ўпамінаць, многа гаварыць пра каго-, што-н. (звычайна непрыхільна; разм.).

|| зак. праскланяць, .

|| наз. скланенне, .

скласці, ; зак.

  1. гл. класці.

  2. Пакласці разам у пэўным парадку.

    • С. дровы пад навес.
    • С. салому ў стог. С. рэчы ў рукзак (падрыхтаваць да ад’езду).
  3. Прыбавіць адзін лік да другога, зрабіць складанне.

    • С. дзве сумы.
  4. Падрыхтаваць што-н. на падставе сабраных звестак.

    • С. справаздачу аб сабраным ураджаі.
    • С. спіс супрацоўнікаў.
    • Скласці песню (стварыць, напісаць).
  5. Утварыць групу, камісію, падабраўшы людзей.

    • С. камісію.
  6. Стварыць навуковую працу.

    • С. слоўнік беларускай мовы.
  7. Перагнуўшы, сагнуўшы прыдаць якую-н. форму, зменшыць аб’ём.

    • С. ліст паперы папалам.
    • С. шэзлонг.
  8. Зрабіць вывад на падставе назіранняў або лагічных заключэнняў.

    • С. уяўленне аб кім-н.
  9. перан. Вызваліцца ад якіх-н. абавязкаў.

    • С. свае паўнамоцтвы.
    • Ён усю віну склаў на мяне.

  • Скласці зброю — 1) спыніць узброенае супраціўленне; 2) адмовіцца ад барацьбы, ад якіх-н. дзеянняў.

  • Скласці рукі (разм.) — перастаць дзейнічаць.

|| незак. складваць, і складаць, .

|| наз. складванне, і складанне, .

скласціся, ; зак.

  1. Утварыцца з асобных частак, элементаў.

    • З асобных кніг і часопісаў склалася невялікая бібліятэка.
  2. Узнікнуць, з’явіцца ў працэсе творчасці (пра песню, верш і пад.).

    • У людзей склалася многа легенд пра гэта страшнае месца ў лесе.
  3. Выпрацавацца, устанавіцца, сфарміравацца.

    • У мяне склалася добрае ўяўленне аб фільме.
  4. Набыць якую-н. форму, выгляд (пра губы, рукі, ногі, цела чалавека).

  5. Зрабіць складчыну (разм.).

    • С. на паездку за горад.
  6. Спакаваць, падрыхтаваць свае рэчы для ад’езду (разм.).

    • С. для ад’езду.
  7. Атрымацца ў выніку пошукаў.

    • Дзённікавыя запісы склаліся ў асобнае апавяданне.

|| незак. складвацца, і складацца, .

|| наз. складванне, .

склеіцца, ; зак.

  1. Змацавацца пры дапамозе клею, зліпнуцца.

    • Паперы склеіліся.
  2. перан. Наладзіцца, аднавіцца (разм.).

    • Справа склеілася.
    • Сямейнае жыццё склеілася.

|| незак. склейвацца, .

склеіць, ; зак.

  1. гл. клеіць.

  2. Змацаваць клеем.

    • С. лісты паперы.
  3. перан. Наладзіць, аднавіць (разм.).

    • Не с. дружбу пасля такой сваркі.

|| незак. склейваць, .

|| наз. склейванне, і склейка, .

склеп, , м.

  1. Паглыбленае ў зямлю, закрытае памяшканне для захоўвання прадуктаў, віна, пораху і пад.

    • Вінны с.
    • Парахавы с.
  2. Закрытае падземнае памяшканне, у якім устанаўліваюцца дамавіны з нябожчыкамі.

    • Пахавальны с.

|| памянш. скляпок, .

|| прым. склепавы, .

  • Склепавая сырасць.