скласціся, ; зак.

  1. Утварыцца з асобных частак, элементаў.

    • З асобных кніг і часопісаў склалася невялікая бібліятэка.
  2. Узнікнуць, з’явіцца ў працэсе творчасці (пра песню, верш і пад.).

    • У людзей склалася многа легенд пра гэта страшнае месца ў лесе.
  3. Выпрацавацца, устанавіцца, сфарміравацца.

    • У мяне склалася добрае ўяўленне аб фільме.
  4. Набыць якую-н. форму, выгляд (пра губы, рукі, ногі, цела чалавека).

  5. Зрабіць складчыну (разм.).

    • С. на паездку за горад.
  6. Спакаваць, падрыхтаваць свае рэчы для ад’езду (разм.).

    • С. для ад’езду.
  7. Атрымацца ў выніку пошукаў.

    • Дзённікавыя запісы склаліся ў асобнае апавяданне.

|| незак. складвацца, і складацца, .

|| наз. складванне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)