Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скалалажанне, , н.

Від спорту — узыходжанне на крутыя скалы.

скалалаз, , м.

Спартсмен, які займаецца скалалажаннем.

|| ж. скалалазка, .

скалануцца, ; зак.

  1. Задрыжаць, затрэсціся; страсянуцца, здрыгануцца.

    • Бярозка ад удару скаланулася.
  2. Уздрыгнуць.

    • С. ад холаду.
  3. перан. Моцна захвалявацца.

    • Сэрца маё скаланулася ад непрыемнай весткі.

|| незак. скаланацца, .

скалануць, ; зак.

  1. Прымусіць здрыгануцца, страсянуцца.

    • С. грушу.
    • Вецер скалануў дзверы.
    • Машыну скаланула на калдобіне (безас.).
  2. Перамяшаць часцінкі вадкасці, страсянуўшы пасудзіну.

    • С. квас.
  3. безас., каго-што. Перакрывіць, перасмыкнуць (пра сутаргавы рух).

    • Ад холаду яго скаланула.
  4. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці, думкі); моцна ўзрушыць, усхваляваць.

    • Жаль скалануў сэрца маці.
  5. перан. Вымусіць каго-н. аддаць што-н. (разм.).

    • Калі скаланём, дык аддасць.

|| незак. скаланаць, .

скалапендра, , ж.

Невялікая членістаногая ядавітая жывёліна.

|| прым. скалапендравы, .

скалдуніцца, ; зак. (разм.).

Зблытацца, скудлаціцца (пра валасы, шэрсць і пад.).

скалдуніць, ; зак. (разм.).

Зблытаць, скудлаціць (валасы, шэрсць і пад.).

скалелы, .

Які моцна змёрз, скалеў.

  • С., ледзь жывы, вярнуўся з лесу.

|| наз. скалеласць, .

скалець, ; зак.

Вельмі змерзнуць.

  • Скалелі рукі на марозе.

скаліёз, , м. (спец.).

Скрыўленне пазваночніка.

|| прым. скаліёзны, .