Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сервіроўка, ✂, ж.

  1. гл. сервіраваць.

  2. Убранне стала (посуд, сталовыя прыборы і пад.).

    • Багатая с.

сердаваць, ✂; незак. (разм.).

Адчуваць злосць, раздражненне, гнеў на каго-н.

  • С. на сына.

сердалік, ✂, м.

Паўкаштоўны камень бледна-ружовага, чырвонага ці аранжавага колеру, разнавіднасць халцэдону.

|| прым. сердалікавы, ✂.

сернакіслы, ✂.

Які адносіцца да солей сернай кіслаты.

серп, ✂, м.

Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе выгнутага дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня.

  • Назубіць с.
  • С. і молат (эмблема працы).
  • С. месяца (перан. месяц у пачатковай або апошняй фазе, які нагадвае па выгляду такую прыладу).

серпанцін, ✂, м.

  1. Скрутак доўгай вузкай стужкі з каляровай паперы, якую кідаюць у танцуючых на балях, карнавалах і пад.

  2. перан. Звілістая горная дарога.

|| прым. серпанцінны, ✂.

серпападобны, ✂.

Які мае выгляд сярпа.

  • Серпападобныя крылы.
  • Серпападобныя струкі фасолі.

|| наз. серпападобнасць, ✂.

серпентарый, ✂, м.

Гадавальнік, у якім утрымліваюць ядавітых змей і забіраюць ад іх яд.

серсо, нескл., н.

Гульня з тонкім лёгкім абручом, які падкідваюць і ловяць спецыяльнай палачкай, а таксама гэты абруч і палачка.

  • Гуляць у с.

сертыфікат, ✂, м. (спец.).

  1. Пазыковае фінансавае абавязацельства дзяржаўных органаў, а таксама назва білетаў некаторых дзяржаўных пазык.

  2. Афіцыйнае пісьмовае пасведчанне аб чым-н.

|| прым. сертыфікатны, ✂.