Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

контрагент, ✂, м. (спец.).

Асоба або ўстанова, якія ўзялі на сябе пэўныя абавязкі па дагавору.

|| прым. контрагенцкі, ✂.

контратака, ✂, ж.

Сустрэчная атака, якую арганізоўваюць з мэтай адбіць наступаючага ворага або перайсці ў наступленне самім.

  • Перайсці ў контратаку.

контратакаваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) контратаку.

  • К. ворага.

контргайка, ✂, ж. (спец.).

Другая гайка, якая прыкручваецца за асноўнай для засцярогі яе ад самаадкручвання пры ўдарах, штуршках.

контрманеўр, ✂, м.

Сустрэчны манеўр, манеўр у адказ.

контрнаступленне, ✂, н.

Падрыхтаванае ў ходзе абароны наступленне ў адказ на наступленне праціўніка.

  • К. войск пад Масквой у снежні 1941 года.

контрразведка, ✂, ж.

Спецыяльныя органы дзяржавы для процідзеяння разведцы праціўніка, для барацьбы са шпіянажам, дыверсіямі і пад.

контрразведчык, ✂, м.

Работнік контрразведкі.

|| ж. контрразведчыца, ✂.

контррэвалюцыя, ✂, ж.

Барацьба ворагаў рэвалюцыі супраць дзейнасці рэвалюцыйных уладаў.

|| прым. контррэвалюцыйны, ✂.

контррэвалюцыянер, ✂, м.

Удзельнік, прыхільнік контррэвалюцыі.

|| ж. контррэвалюцыянерка, ✂.