Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэгазіраваць, ✂; зак. і незак.

Абясшкодзіць (абясшкоджваць) што-н. ад атрутных газаў, рэчываў.

  • Д. мясцовасць.

дэгенерат, ✂, м.

Чалавек з адзнакамі псіхічнага або фізічнага выраджэння.

|| ж. дэгенератка, ✂.

|| прым. дэгенерацкі, ✂.

дэгенерацыя, ✂, ж. (кніжн.).

Выраджэнне, пагаршэнне ад пакалення да пакалення біялагічных, а таксама псіхічных адзнак арганізма.

|| прым. дэгенератыўны, ✂.

|| наз. дэгенератыўнасць, ✂.

дэгенерыраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуцца (падвяргацца) дэгенерацыі.

дэградзіраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Паступова пагаршаючыся, трацячы каштоўныя якасці, прыйсці (прыходзіць) да выраджэння.

|| наз. дэградацыя, ✂.

дэгуманізацыя, ✂, ж.

Пазбаўленне гуманістычнага пачатку, гуманістычнай сутнасці; абесчалавечванне.

  • Д. працы.

дэгуставаць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Вызначыць (вызначаць) на смак якасць прадукту пры яго вырабе.

|| наз. дэгустацыя, ✂.

|| прым. дэгустацыйны, ✂.

дэгустатар, ✂, м. (спец.).

Спецыяліст па дэгустацыі.

  • Д. чаю.

дэдукцыя, ✂, ж.

Спосаб разважання ад агульных палажэнняў да прыватных вывадаў.

|| прым. дэдуктыўны, ✂.

  • Д. метад.

дэз..., прыстаўка.

Тое, што і дэ...; ужыв. замест «дэ...» перад галоснымі, напр. дэзактывацыя, дэзарганізацыя, дэзарыентацыя, дэзінтэграцыя, дэзінфармацыя.