Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

доза, , ж.

  1. Дакладна адмераная колькасць чаго-н. (якога-н. рэчыва, лякарства, а таксама энергіі выпрамянення).

    • Прымаць лякарства невялікімі дозамі.
    • Д. радыеактыўнага апрамянення.
  2. перан. Некаторая колькасць чаго-н. (іроніі, смеху і пад.).

    • Д. яўнай іроніі і знявагі.

|| прым. дозавы, .

дойлід, , м.

Спецыяліст у галіне будаўніцтва; архітэктар.

|| прым. дойлідскі, .

  • Дойлідская спецыяльнасць.

дойлідства, , н.

Мастацтва і майстэрства будавання прыгожых будынкаў.

  • Старажытнае беларускае д.
  • Велічны замак у Міры — выдатны помнік беларускага дойлідства 16 стагоддзя.

|| прым. дойлідскі, .

дойна, , ж.

Народная лірычная песня румын і малдаван.

  • Над Днястром плыла малдаўская д.

дойны, .

Які доіцца, дае малако.

  • Д. статак.
  • Дойная карова.

|| наз. дойнасць, .

док, , м.

Партовае збудаванне для рамонту суднаў.

  • Плывучы д.

|| прым. докавы, .

доказ, , м.

  1. Довад або факт, які служыць падставай для пэўнага сцвярджэння.

    • Неабвержны д.
  2. Сістэма лагічных вывадаў, на падставе якіх выводзіцца новае палажэнне.

    • Тэорыя мае некалькі доказаў.

  • Рэчавы доказ — прадмет, які мае дачыненне да злачынства і спрыяе раскрыццю яго.

доказны, .

Пераканальны, які змяшчае відавочны доказ.

  • Д. прыклад.
  • Доказная аргументацыя.

|| наз. доказнасць, .

докер, , м.

Партовы рабочы.

  • Забастоўка англійскіх докераў.

|| прым. докерскі, .

доктар, , м.

  1. Тое, што і ўрач, лекар (разм.).

  2. чаго. Вышэйшая вучоная ступень, а таксама асоба, якой прысуджана гэта ступень.

    • Д. фізіка-матэматычных навук.

|| прым. доктарскі, .

  • Доктарская дысертацыя.