Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гасціна, , ж. (нар.-паэт. і абл.).

  1. зб. Госці.

    • Да нас сабралася вялікая г.
  2. Прыём гасцей, частаванне.

    • Для гасціны ў мяне ёсць і мёд і цукеркі.

гасціная, , ж.

Пакой для прыёму гасцей, а таксама камплект мэблі для такога пакоя.

гасцінец1, , м.

Падарунак (звычайна які-н. ласунак).

  • Прынесці дзецям г.

|| прым. гасцінцавы, .

гасцінец2, , м.

Вялікая бітая дарога; тракт.

  • Даўгінаўскі г.

|| прым. гасцінцавы, .

гасцініца, , ж.

Дом з мэбляванымі пакоямі для часовага пражывання прыезджых.

|| прым. гасцінічны, .

гасцінны, .

Які любіць прымаць і частаваць людзей.

  • Г. чалавек.

|| наз. гасціннасць, .

гасціны:

  • гасціны двор — у некаторых гарадах: спецыяльна пабудаваныя гандлёвыя рады, звычайна каменныя.

|| прым. гасцінадворскі, .

  • Гасцінадворскія купцы.

гасціць, ; незак.

Жыць у каго-н. на становішчы госця.

  • Г. у родных.

гасцяваць, ; незак.

Тое, што і гасціць.

|| наз. гасцяванне, .