Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галадоўка, ✂, ж. (разм.).

Галаданне, голад (у 2 знач.).

галадранец, ✂, м. (разм. пагард.).

Абадранец, бядняк.

|| ж. галадранка, ✂.

галадуха, ✂, ж. (разм.).

Голад, галодны час.

  • Аслабець з галадухі.

галактыка, ✂, ж.

Зорная сістэма, да якой належыць Зямля.

  • Наша Г.
  • Іншыя галактыкі.

|| прым. галактычны, ✂. Галактычныя туманнасці.

галалёд, ✂, м.

Тое, што і галалёдзіца.

|| прым. галалёдны, ✂.

галалёдзіца, ✂, ж.

Час, калі паверхня зямлі пакрыта ледзяной коркай без снегу, а таксама сама такая паверхня.

|| прым. галалёдзічны, ✂.

галандцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Галандыі (Нідэрландаў).

|| ж. галандка, ✂.

|| прым. галандскі, ✂.

галанка, ✂, ж. (разм.).

  1. Жывёла (самка) галандскай пароды (карова, курыца).

  2. Пакаёвая печ, звычайна кафельная.

галаногі, ✂.

  1. Босы, з голымі нагамі (разм.).

  2. Пра жывёл: з нагамі, не пакрытымі поўсцю, пер’ем.

    • Г. страус.

галантарэя, ✂, ж., зб.

Агульная гандлёвая назва дробных прыналежнасцей туалету (гальштукі, істужкі, пальчаткі, ніткі, гузікі і пад.).

|| прым. галантарэйны, ✂.

  • Г. аддзел.