Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

газік, ✂, м. (разм.).

Усюдыходны легкавы аўтамабіль (ад назвы Горкаўскага аўтамабільнага завода (ГАЗ)).

газіраваць, ✂; незак.

Насычаць (вадкасць) газам (у 1 знач.).

  • Г. ваду.

|| наз. газіраванне, ✂ і газіроўка, ✂.

  • Г. вады.

газіроўка, ✂, ж.

  1. гл. газіраваць.

  2. Газіраваная вада (разм.).

    • Г. з сіропам.

газіфікаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Забяспечыць (забяспечваць) прадпрыемствы, кватэры і пад. газам для асвятлення і ацяплення.

    • Г. жылы раён.
  2. Ператварыць (ператвараць) цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ.

    • Г. торф.

|| наз. газіфікацыя, ✂.

газніца, ✂, ж.

Тое, што і газоўка.

|| памянш. газнічка, ✂.

|| прым. газнічны, ✂.

газон, ✂, м.

Пляцоўка ў садзе, скверы, перад домам і пад., засеяная травой, а таксама трава, пасеяная на гэтай пляцоўцы.

|| прым. газонны, ✂.

газоўка, ✂, ж. (разм.).

Самаробная лямпа без шкла.

|| памянш. газовачка, ✂.

|| прым. газовачны, ✂.