Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вышыннік, , м.

  1. Будаўнік вышынных будынкаў.

  2. Спецыяліст па вышынных палётах, пад’ёмах.

    • Лётчык-в.
    • Альпініст-в.

вышынны, .

  1. Які праводзіцца, ажыццяўляецца на вялікай вышыні (у 2 знач.).

    • В. палёт.
  2. Пра архітэктурныя збудаванні; вельмі высокі, многапавярховы.

    • В. будынак.
    • Вышыннае будаўніцтва.

вышыня, , ж.

  1. гл. высокі.

  2. Прастора і адлегласць ад якога-н. пункта або зямлі ўверх.

    • Глядзець у вышыню.
    • Ляцець на вялікай вышыні.
    • Узняць на вялікую вышыню што-н. (таксама перан.).
  3. Узвышша, пагорак.

    • Заняць вышыню.
    • Авалодаць вышынямі ваеннага майстэрства (перан.).
  4. У матэматыцы: адрэзак прамой, які злучае вяршыню геаметрычнай фігуры з яе асновай (або прадаўжэннем асновы) і перпендыкулярна яму.

    • В. трохвугольніка.

  • Быць на вышыні (разм.) — адпавядаць самым строгім патрабаванням.

вышыўка, , ж.

Вышыты ўзор на тканіне.

  • Ручнік з вышыўкай.

|| прым. вышывачны, .

вышыць, ; зак.

  1. Вышываннем зрабіць на чым-н. узор, малюнак, адлюстраванне і пад.

    • В. партрэт.
    • В. узор на рукаве.
  2. Аздобіць вышыўкай (тканіну,скуру і пад.).

    • В. сукенку.

|| незак. вышываць, .

|| наз. вышыванне, .

вышэй.

  1. прыназ. За межамі, звыш чаго-н., па-за чым-н.

    • Гэта в. майго разумення.
  2. прыназ. з Р. Больш за які-н. узровень або ўверх ад якога-н. месца.

    • Тэмпература в. нуля.
    • Пабіць руку в. локця.
  3. прысл. У папярэднім месцы прамовы, тэксту.

    • Як было сказана в.

вышэйстаячы, .

Больш высокі ў адміністрацыйных адносінах.

  • Вышэйстаячая арганізацыя.

вышэйшы, .

  1. Больш высокі (у 1, 2 і 3 знач.).

    • Гэты дом в. за той.
    • Сёлетні ўраджай бульбы в. за леташні.
  2. Самы галоўны, кіруючы.

    • В. орган дзяржаўнай улады.
    • Вышэйшае камандаванне.
  3. Пра самую высокую ступень у развіцці, навуцы, у сістэме адукацыі.

    • В. жывёльны свет.
    • Вышэйшая нервовая дзейнасць (спец.).
    • Вышэйшая матэматыка.
    • Вышэйшая навучальная ўстанова.

  • Вышэйшая мера пакарання — расстрэл.