вышэйшы, .

  1. Больш высокі (у 1, 2 і 3 знач.).

    • Гэты дом в. за той.
    • Сёлетні ўраджай бульбы в. за леташні.
  2. Самы галоўны, кіруючы.

    • В. орган дзяржаўнай улады.
    • Вышэйшае камандаванне.
  3. Пра самую высокую ступень у развіцці, навуцы, у сістэме адукацыі.

    • В. жывёльны свет.
    • Вышэйшая нервовая дзейнасць (спец.).
    • Вышэйшая матэматыка.
    • Вышэйшая навучальная ўстанова.

  • Вышэйшая мера пакарання — расстрэл.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)