Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

высеўкі, .

Астаткі ад прасеянага.

  • Аўсяныя в.

|| прым. высевачны, .

высечка, , ж.

  1. гл. высечы.

  2. мн. -чак. Месца, дзе высеклі лес.

    • Раскарчаваць высечку.

высечы, ; зак.

  1. Ссячы ўсё, знішчыць.

    • В. лес.
  2. Выбраўшы, ссячы.

    • В. жардзіну.
  3. Секучы, дастаць, выняць або вырабіць.

    • В. кавалак лёду.
  4. Выразаць з каменя ці на камені.

    • В. надпіс.
    • В. бюст.
  5. Здабыць ударам па крэменю, выкрасаць.

    • В. іскру.

|| незак. высякаць, .

|| наз. высечка, .

высеяць, ; зак.

Пасеяць (якую-н. колькасць).

  • В. сто пудоў жыта.

|| незак. высяваць, .

|| наз. высяванне, і высеў, .

  • Нормы высеву.
  • Высеў траў.

|| прым. высяўны, .

высіліцца, ; зак.

  1. Дайсці да страты сіл, знясіліцца.

    • В. на цяжкай рабоце.
  2. Стаць неўрадлівым, спустошыцца (пра глебу; разм.).

    • Зямля высілілася.
  3. (У і 2 ас. не ўжыв.). Страціць моц (пра віно, хрэн і пад. і разм.).

|| незак. высільвацца, .

|| наз. высільванне, і высіленне, .

высіцца, ; незак.

Узвышацца, стаяць высока.

  • Удалечыні высіцца вежа.

выскал, , м.

Сціснутыя зубы, якія відаць з-за расцягнутых губ.

  • Драпежны в.

выскаляка, , м.; , ж., (разм.).

Той, хто любіць скаліць зубы, жартаваць.

  • Выскалякі не давалі праходу.

выскачка, , м.; , ж., (разм.).

Чалавек, які, жадаючы выслужыцца, паказаць сябе, ва ўсё ўмешваецца, які заняў прыметнае грамадскае становішча не па заслугах.

выскачыць, ; зак.

  1. Скочыўшы, пакінуць якое-н. месца.

    • В. з лодкі.
    • Выскачыла з галавы (перан. забылася; разм.).
    • В. замуж (перан. паспешна або нечакана выйсці замуж; разм.).
  2. Скачучы або таропка выбеганы, выехаўшы, з’явіцца адкуль-н.

    • Заяц выскачыў з кустоў.
    • В. насустрач.
  3. Нечакана выпасці, выскачыць.

    • Нітка выскачыла з іголкі.
  4. Недарэчна, не да месца сказаць, зрабіць што-н. (разм.).

    • В. са сваёй прапановай.
    • Выскачыў як Піліп з канапель (прымаўка).

|| незак. выскакваць, .