Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спраўны, ✂.

  1. Без пашкоджанняў, прыгодны для карыстання.

    • Спраўная машына.
    • С. матор.
  2. Які знаходзіцца ў добрым стане; добры.

    • Спраўная гаспадарка.
    • С. конь.
  3. Старанны, добрасумленны.

    • С. гаспадар.
  4. Удалы, кемлівы.

    • С. хлопец.

|| наз. спраўнасць, ✂.

спрахлы, ✂.

Сатлелы, збуцвелы.

  • С. пень.

спрахнуць, ✂; зак.

Сатлець, збуцвець, ператварыцца ў парахню.

  • Адзежына спрахла.

спрацаванасць, ✂, ж.

Зладжанасць у рабоце.

спрацаваны, ✂, (спец.).

  1. Які стаў непрыгодны ў працэсе працяглай работы; зношаны.

  2. Які страціў сілы, здароўе ад непамернай работы; змарнелы, змучаны.

|| наз. спрацаванасць, ✂.

спрацавацца​1, ✂; зак.

Дасягнуць зладжанай працы, спрацаванасці.

  • Брыгада хутка спрацавалася.

|| наз. спрацоўванне, ✂.

спрацавацца​2, ✂; зак.

  1. Знасіцца ад працяглай работы (спец.).

    • Шасцярня ўжо спрацавалася.
  2. Змучыцца, страціць сілы, здароўе ад цяжкай працы.

    • Спрацавалася за сваё жыццё.

|| наз. спрацоўванне, ✂.

спрацаваць, ✂; зак.

Зрабіць якое-н. дзеянне, рух.

  • Міна не спрацавала.

|| незак. спрацоўваць, ✂.

|| наз. спрацоўванне, ✂.

спрачальнік, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які любіць спрачацца.

|| ж. спрачальніца, ✂.

спрачацца, ✂; незак.

  1. Весці спрэчкі (у 1 знач.).

    • Дзядзькі спрачаліся не на жарт.
  2. Аспрэчваць права на валоданне чым-н.

    • С. за сенажаць.
  3. перан. Супраціўляцца чаму-н., змагацца з кім-н.

    • С. з нягодамі і нястачамі.
  4. Выступаць у спрэчках (у 4 знач.).

|| зак. паспрачацца, ✂.