Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скуліць, ✂; зак. (разм.).

Скінуць з чаго-н.

  • С. з воза.

|| незак. скульваць, ✂.

|| наз. скульванне, ✂.

скуль, прысл.

Тое, што і адкуль.

скульптар, ✂, м.

Мастак, які працуе ў галіне скульптуры.

|| прым. скульптарскі, ✂.

скульптура, ✂, ж.

  1. Майстэрства стварэння аб’ёмных мастацкіх твораў шляхам разьбы, высякання, лепкі або адліўкі, коўкі, чаканкі.

  2. Твор такога мастацтва, а таксама сукупнасць такіх твораў. Скульптуры, выкананыя на высокім мастацкім узроўні.

|| прым. скульптурны, ✂.

  • С. партрэт.

скумбрыя, ✂, ж.

Невялікая марская прамысловая рыба.

|| прым. скумбрыевы, ✂.

скунс, ✂, м.

Драпежны звярок сямейства куніц з каштоўным футрам, які водзіцца ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. скунсавы, ✂.

скупасць, ✂, ж.

  1. гл. скулы.

  2. Празмерная беражлівасць, нежаданне траціць грошы.

скупеча, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. неадабр.).

Скупы чалавек.

скупіцца, ✂; незак.

Неахвотна расходаваць, аддаваць; быць празмерна ашчадным.

  • Не с. на добрыя словы (перан. лёгка гаварыць каму-н. прыемнае).

|| зак. паскупіцца, ✂.

скупіць​1, ✂; зак. (разм.).

Сабраць у адно месца, стоўпіць.

  • С. кароў.