Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэцэптары, ✂, м. (спец.).

У арганізме жывёл і чалавека: спецыяльныя адчувальныя ўтварэнні, якія ўспрымаюць раздражненні з навакольнага і ўнутранага асяроддзя і ператвараюць іх у нервовыя імпульсы, што перадаюцца ў цэнтральную нервовую сістэму.

рэцэптура, ✂, ж. (спец.).

  1. Раздзел фармацыі, які займаецца правіламі выпісвання рэцэптаў.

  2. Спосаб прыгатавання лекавых рэчываў, якіх-н. сумесей.

|| прым. рэцэптурны, ✂.

рэч, ✂, ж.

  1. Асобны прадмет, выраб.

    • Антыкварная р.
  2. Тое, што належыць да асабістай рухомай маёмасці.

    • Чамадан з рэчамі.
    • Цёплыя рэчы.
  3. Пра творы навукі, мастацтва.

    • Ён напісаў цудоўную р.
    • Слабая р.
  4. Нешта, нейкая з’ява, абставіны.

    • Складаная р. жыццё.
    • Дзіўная р.! (вокліч, які паказвае на моцнае ўражанне).
    • Называць рэчы сваімі імёнамі (гаварыць прама, не хаваючы ісціны).

|| прым. рэчавы, ✂.

  • Р. мяшок.
  • Р. доказ.
  • Рэчавае права (маёмаснае права валодання рэчамі).
  • Рэчавая хвароба (цяга да набывання рэчаў у 2 знач., набывальніцтва, рэчавізм).

рэчавізм, ✂, м. (неадабр.).

Цяга да рэчаў (у 2 знач.), да матэрыяльных каштоўнасцей на шкоду каштоўнасцям духоўным, набывальніцтва.

рэчаіснасць, ✂, ж.

  1. гл. рэчаісны.

  2. Аб’ектыўны свет з усёй мнагастайнасцю яго сувязей, быццё, навакольнае асяроддзе, становішча.

    • Літаратура адлюстроўвае р.

рэчаісны, ✂.

Які сапраўды існуе, рэальны.

  • Р. факт.

|| наз. рэчаіснасць, ✂.

рэчка, ✂, ж.

Невялікая рака.

|| ласк. рэчачка, ✂ і рэчанька, ✂.

|| прым. рачны, ✂.

рэчыва, ✂, н.

Від матэрыі; тое, з чаго складаецца фізічнае цела.

  • Арганічныя рэчывы.
  • Выбуховыя рэчывы.

рэчытатыў, ✂, м. (спец.).

Напеўная размова ў вакальна-музычным творы.

  • Чытаць рэчытатывам (нараспеў).

|| прым. рэчытатыўны, ✂.

рэчыўны, ✂.

Які складаецца з рэчыва, матэрыяльны.

  • Р. свет.

○

  • Рэчыўныя назоўнікі — у граматыцы: назоўнікі, якія называюць аднародную масу, рэчыва (напр., малако, жвір, тытунь).

|| наз. рэчыўнасць, ✂.